37

Сачыненне па беларускай литаратуры…

litana 24 января 2024

Сачыненне па беларускай литаратуры… Паэт i паэзия. (Цi легка быць паэтам)

категория: другой

40

Рактычна ў кожнага паэта і пісьменніка есць творы, у якіх выяўляюцца іх погляды на прызначэнне мастака і мастацтва, выказваюцца думкі пра адказную місію паэта быць для народа прарокам, званаром, гусляром… Тэма паэта і паэзіі займае значнае месца і ў творчасці Янкі Купалы. У адным з ранніх вершаў «Я не паэта» Я. Купала з жалем зазначае, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, пакуль што мала паэтаў, якія б на мове «пагарджанай, убогай» стваралі праўдзівыя творы аб жыцці народа: А беларусы нікога ж не маюць, Няхай жа хоць будзе Янка Купала. Быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае — справа нялегкая. І ў вершы «Я не для вас… " Я. Купала сцвярджае думку, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць «бедным і загнаным": Я не для вас, паны, о не, А я для бедных і загнаных, Я з імі мучуся ўраўне,Ў адных закут з імі кайданах… Догляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах "3 кутка жаданняў", "3 маіх песень» , «Не кляніце мяне» і інш. Свае пяснярскае прызнанне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ «к яснаму сонцу» , «к славе». У вершы "3 кутка жаданняў" Я. Купала гаворыць, што ен не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго — быць праўдзівым выразнікам дум мільенаў працоўных людзей: 3 цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільенаў падслухаць біцця —Гэткай шукаю цэлы век чэсці, Гэта адно мне падпорай жыцця. Песню стварыці ясну, як неба, У кожнай з ей хаце быць мілым гасцем… Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з'явіліся вершы «Мая навука» , «Трэба нам песень» , «За ўсе». У вершы «Мая навука» Я. Купала сцвярджае, што жыцце народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя думкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзмежных ігруш і таропкі плюскат вод… Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я. Купалы, можа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Асновай і крыніцай творчасці для сапраўднага паэта павінны быць створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыцце людзей, родная мова, прырода. Толькі ў гэтым выпадку паэт можа стаць уладаром беларускай песні. Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, «за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот» выказвае пясняр у вершы «За ўсе». Ен з'яўляецца своеасаблівай справаздачай паэта аб дваццацігадовай творчай дзейнасці. Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ен і «сярод крыжоў, магіл», пісаў не раз «крывей з сваіх грудзей», заўседы быў разам з народам, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невяселыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі. Такім чынам, тэме паэта і паэзіі Я. Купала прысвяціў нямала твораў. Прачытаўшы іх, можна яскрава ўявіць паэта, адданага сына беларускага народа, тварыць для якога — значыць жыць для Бацькаўшчыны, быць непадзельна злітым з ей, яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буднямі і святамі.

пользователи выбрали этот ответ лучшим

Знаете другой ответ?
Другие вопросы

Есть интересный вопрос? Задайте его нашему сообществу, у нас наверняка найдется ответ!
Делитесь опытом и знаниями, зарабатывайте награды и репутацию, заводите новых интересных друзей!
Задавайте интересные вопросы, давайте качественные ответы и зарабатывайте деньги. Подробнее...