81

Сказки на белорусском языке

arey66 22 июля 2022

Сказки на белорусском языке

категория: литература

45

Пра што кукуе зязюля. Было гэта даўным-даўно, калi зазюля сваю сям`ю мела. Жыла адна зязюля з дзецьмi: сынком i дачкою. Мацi кожнай ранiцай лятала далека ў лес па чарвякоў, казюляк, а дзяцей пакiдала ў хатцы адных.- Глядзiце ж, дзеткi, нiкуды не выходзьце! Чакайце мяне! – наказала яна. Але дзецi не вельмi слухалiся мацi. Толькi яна паляцiць шукаць спажыву, яны замкнуць хатку на замок, а самi пойдуць гуляць.I вось аднойчы так разгулялiся, што не заўважылi, як згубiлi ключак ад хаткi. Толькi пад вечар агледзелiся. — Ой, што ж нам рабiць цяпер? – спалохалася сястрыца. – Хадзем, брацiк шукаць ключ! Ты iдзi ў той бок, а я ў гэты. Як знойдзеш ключ, дык гукай мяне, а я знайду – цябе гукаць буду. Разышлiся яны ў розныя бакi. Сястрыца хутка знайшла ключ i пачала клiкаць брата. Але брат адышоў далека i заблудзiўся. Так вось i лятае аж да гэтага часу сястрыца па лясах, па садах i ўсе шукае свайго братца: — Ку-ку, брацiк! Ку-ку, ключык знайшла! Дзе ты? Ку-ку!

пользователи выбрали этот ответ лучшим

Знаете другой ответ?
Другие вопросы по литературе

Есть интересный вопрос? Задайте его нашему сообществу, у нас наверняка найдется ответ!
Делитесь опытом и знаниями, зарабатывайте награды и репутацию, заводите новых интересных друзей!
Задавайте интересные вопросы, давайте качественные ответы и зарабатывайте деньги. Подробнее...